Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШУТАЎ Фёдар Сцяпанавіч
[1903, в. Ягоp’ева Манастыpшчынскага p-на Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.10.1933. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа Ш. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 460]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.