Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШУТАЎ Фёдар Сцяпанавіч 

ШУТАЎ Фёдар Сцяпанавіч

[1903, в. Ягоp’ева Манастыpшчынскага p-на Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.10.1933. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа Ш. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".