Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПАЗЫНА Яўген Васілевіч
[1902, в. Ракалупы Люблінскага ваяв., цяпер Польшча — ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Восенню 1924 нелегальна прыбыў з Польшчы ў БССР. Падчас арышту рэдактар Бягомльскай (?) раённай газ. «Калгасны змагар». Быў жанаты, гадаваў шасцярых або семярых дзяцей. Арыштаваны 12.9.1935 у Бягомлі (цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). Абвінавачваўся ў «прыналежнасці да польскай разведкі». Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.4.1936 да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 6.8.1957. Асабовая справа П. № 10645-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.