Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПАЗЫНА Яўген Васілевіч 

ПАЗЫНА Яўген Васілевіч

[1902, в. Ракалупы Люблінскага ваяв., цяпер Польшча — ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Восенню 1924 нелегальна прыбыў з Польшчы ў БССР. Падчас арышту рэдактар Бягомльскай (?) раённай газ. «Калгасны змагар». Быў жанаты, гадаваў шасцярых або семярых дзяцей. Арыштаваны 12.9.1935 у Бягомлі (цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). Абвінавачваўся ў «прыналежнасці да польскай разведкі». Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.4.1936 да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 6.8.1957. Асабовая справа П. № 10645-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"