Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАЗІНА (РАГЗАНСКАЯ) Сара Гершалеўна
[1902, Брэст — ?], экскурсавод. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1926 уступіла у ВКП(б). Працавала ў Дзяржаўным музеі рэвалюцыі. Была замужам, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 14.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 48, кв. 1. Выключана з партыі. 8.1.1938 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «падазроная ў правакатарскай і контррэвалюцыйнай шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы» да 10 гадоў ППК. Этапавана, хутчэй за ўсё, у Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана асобнай нарадай пры НКВД СССР 1.3.1941. Асабовая справа Р. № 6346-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.