Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАЗІНА (РАГЗАНСКАЯ) Сара Гершалеўна 

РАЗІНА (РАГЗАНСКАЯ) Сара Гершалеўна

[1902, Брэст — ?], экскурсавод. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1926 уступіла у ВКП(б). Працавала ў Дзяржаўным музеі рэвалюцыі. Была замужам, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 14.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 48, кв. 1. Выключана з партыі. 8.1.1938 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «падазроная ў правакатарскай і контррэвалюцыйнай шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы» да 10 гадоў ППК. Этапавана, хутчэй за ўсё, у Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана асобнай нарадай пры НКВД СССР 1.3.1941. Асабовая справа Р. № 6346-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"