Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПЛЯТНЕР Фёдар Яфімавіч
[1901, мяст. Чачэpск Рагачоўская пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 11.8.1933. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа П. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.