Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЛЯТНЕР Фёдар Яфімавіч 

ПЛЯТНЕР Фёдар Яфімавіч

[1901, мяст. Чачэpск Рагачоўская пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 11.8.1933. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа П. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"