Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МАРТЫНАЎ Дзмітрый Іванавіч
[1900, Пінск Мінскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. — 17.6.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Апошняе месца работы — планавік Арджанікідзеўскага гарадскога савета. Арыштаваны 25.9.1936 у Арджанікідзе па адрасе: вул. Рэвалюцыі, д. 33, кв. 35. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.6.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 26.11.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 89]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.