Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАРТЫНАЎ Дзмітрый Іванавіч 

МАРТЫНАЎ Дзмітрый Іванавіч

[1900, Пінск Мінскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. — 17.6.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Апошняе месца работы — планавік Арджанікідзеўскага гарадскога савета. Арыштаваны 25.9.1936 у Арджанікідзе па адрасе: вул. Рэвалюцыі, д. 33, кв. 35. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.6.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 26.11.1957.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".