Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РУНЦО Андрэй Пятровіч
[1900, в. Наваселле Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Мінская вобл. — ?], навуковец, хімік. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце хіміі БелАН. Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Працаваў на заводзе хімікам, прыводзіў у парадак архівы і бібліятэку АН БССР. Арыштаваны ў Мінску ў другой палове 1944 па адрасе: пас. Фрунзе (цяпер р-н вул. Вялікаморскай), д. 10. кв. 1 (верагодна, жыў у доме Мараковых). Асуджаны пазасудовым органам 13.5.1946 за «службу ў нямецкіх акупантаў» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.9.1961. Асабовая справа Р. № 4840-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.