Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РУНЦО Андрэй Пятровіч 

РУНЦО Андрэй Пятровіч

[1900, в. Наваселле Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Мінская вобл. — ?], навуковец, хімік. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце хіміі БелАН. Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Працаваў на заводзе хімікам, прыводзіў у парадак архівы і бібліятэку АН БССР. Арыштаваны ў Мінску ў другой палове 1944 па адрасе: пас. Фрунзе (цяпер р-н вул. Вялікаморскай), д. 10. кв. 1 (верагодна, жыў у доме Мараковых). Асуджаны пазасудовым органам 13.5.1946 за «службу ў нямецкіх акупантаў» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.9.1961. Асабовая справа Р. № 4840-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"