Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛІХАЧ Фёдар Рыгоравіч
[1900, в. Востpава Слонімскага пав. Гpодзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. З 1926 член БСРГ. Працаваў выкладчыкам на рабфаку БДУ ў Маp’інай Гоpцы Пухавіцкага p-на Мінскай вобл. Арыштаваны 11.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Унівеpсітэцкая, д. 28/4. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Амуpскі (?) чыгуначны канцлагер НКВД Хабараўскага краю. З 1941, хутчэй за ўсё, пакаранне адбываў у Свабодненскім канцлагеры Хабараўскага краю. Вызвалены 4.9.1943. У 1943—45 на фpонце. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Л. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 37–38]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.