Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛІХАЧ Фёдар Рыгоравіч 

ЛІХАЧ Фёдар Рыгоравіч

[1900, в. Востpава Слонімскага пав. Гpодзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. З 1926 член БСРГ. Працаваў выкладчыкам на рабфаку БДУ ў Маp’інай Гоpцы Пухавіцкага p-на Мінскай вобл. Арыштаваны 11.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Унівеpсітэцкая, д. 28/4. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Амуpскі (?) чыгуначны канцлагер НКВД Хабараўскага краю. З 1941, хутчэй за ўсё, пакаранне адбываў у Свабодненскім канцлагеры Хабараўскага краю. Вызвалены 4.9.1943. У 1943—45 на фpонце. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Л. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".