Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШУБАДЗЕЕЎ Нічыпар Якаўлевіч
[1899, в. Машок Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 2.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. У 1920 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту шыфр-работнік наркамата знешняга гандлю. Арыштаваны 7.5.1937 па адрасе: Маскоўская вобл., пас. Пярлоўка, вул. Чыгуначная, д. 29, інтэрнат. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР у Ленінградзе 2.12.1937 за «здраду радзіме» і «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.