Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШУБАДЗЕЕЎ Нічыпар Якаўлевіч 

ШУБАДЗЕЕЎ Нічыпар Якаўлевіч

[1899, в. Машок Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 2.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. У 1920 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту шыфр-работнік наркамата знешняга гандлю. Арыштаваны 7.5.1937 па адрасе: Маскоўская вобл., пас. Пярлоўка, вул. Чыгуначная, д. 29, інтэрнат. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР у Ленінградзе 2.12.1937 за «здраду радзіме» і «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"