Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МЯТЛА Канстанцін Макаравіч
[1898, в. Чарасы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 14.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту вядучы інжынер тэхнічнага аддзела 132-га авіяцыйнага завода. Арыштаваны 10.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Малчанаўка, д. 15/11, кв. 18. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.6.1938 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31.10.1956. Асабовая справа М. № П-27882 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 122–123]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.