Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЯТЛА Канстанцін Макаравіч 

МЯТЛА Канстанцін Макаравіч

[1898, в. Чарасы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 14.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту вядучы інжынер тэхнічнага аддзела 132-га авіяцыйнага завода. Арыштаваны 10.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Малчанаўка, д. 15/11, кв. 18. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.6.1938 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31.10.1956. Асабовая справа М. № П-27882 захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"