Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ТАЛКАЧОЎ Філімон Антонавіч
[1898, в. Паўлінка Магілёўскай губ., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — 21.12.1937, Мінск, НКВД], вайсковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камандзір 5-й стралковай дывізіі. Арыштаваны 20.6.1937 у Полацку. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 20.12.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі і здрадніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.7.1957. Асабовая справа Т. № 8400-СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.