Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТАЛКАЧОЎ Філімон Антонавіч 

ТАЛКАЧОЎ Філімон Антонавіч

[1898, в. Паўлінка Магілёўскай губ., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — 21.12.1937, Мінск, НКВД], вайсковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камандзір 5-й стралковай дывізіі. Арыштаваны 20.6.1937 у Полацку. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 20.12.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі і здрадніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.7.1957. Асабовая справа Т. № 8400-СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"