Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛАМАКА Канстанцін Данілавіч
[1898, в. Круціца Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], рэдактар. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў тэхнічным рэдактарам у БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 24.7.1930 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ва Ульянаўску. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа Л. і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.