Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ФРЭЙДЛІН Навум Рыгоравіч
[1897, мяст. Бялынічы Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 22.11.1937, Віцебск, НКВД], рэдактар. З сям’і службоўца. Падчас арышту член ВКП(б), рэдактар газ. «Віцебскі пралетарый». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 5.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 42, кв. 8. Асуджаны «тройкай» НКВД 21.11.1937 за «ўдзел у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 6.10.1956. Асабовая справа Ф. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.