Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ФРЭЙДЛІН Навум Рыгоравіч 

ФРЭЙДЛІН Навум Рыгоравіч

[1897, мяст. Бялынічы Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 22.11.1937, Віцебск, НКВД], рэдактар. З сям’і службоўца. Падчас арышту член ВКП(б), рэдактар газ. «Віцебскі пралетарый». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 5.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 42, кв. 8. Асуджаны «тройкай» НКВД 21.11.1937 за «ўдзел у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 6.10.1956. Асабовая справа Ф. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"