Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МЫШКО Сцяпан Сцяпанавіч
[1897, в. Трыбушкі Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 14.7.1938, Мінск НКВД], кінарэжысёр. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працаваў на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь». Арыштаваны (хутчэй за ўсё, у 1937) у Мінску па адрасе: вул. Чырвоназорная, д. 3, кв. 1. Асуджаны тройкай НКВД 25.5.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.2.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 13816-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік назваў населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.