Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЫШКО Сцяпан Сцяпанавіч 

МЫШКО Сцяпан Сцяпанавіч

[1897, в. Трыбушкі Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 14.7.1938, Мінск НКВД], кінарэжысёр. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працаваў на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь». Арыштаваны (хутчэй за ўсё, у 1937) у Мінску па адрасе: вул. Чырвоназорная, д. 3, кв. 1. Асуджаны тройкай НКВД 25.5.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.2.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 13816-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік назваў населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"