Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МАГЕР Максім Пятровіч
[1897, в. Будзішча Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 16.10.1941, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камандзір корпуса, член ваеннага савета Ленінградскай ВА. Арыштаваны 8.4.1941 у Ленінградзе па адрасе: вул. Рылеева, д. 11, кв. 11. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.7.1941 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.10.1955.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.