Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАГЕР Максім Пятровіч 

МАГЕР Максім Пятровіч

[1897, в. Будзішча Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 16.10.1941, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камандзір корпуса, член ваеннага савета Ленінградскай ВА. Арыштаваны 8.4.1941 у Ленінградзе па адрасе: вул. Рылеева, д. 11, кв. 11. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.7.1941 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.10.1955.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"