Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛУКАШЫК Савелій Іванавіч
[1895, мяст. Воранава Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 26.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнік аддзела эксплуатацыі «Галоўэнерга» наркамата цяжкай прамысловасці СССР. Арыштаваны 22.8.1936 у Маскве па адрасе: вул. Вахтангава, д. 6, кв. 39. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда 26.9.1937 за «ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі». Расстраляны. Рэабілітаваны 10.11.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 40]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.