Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛУКАШЫК Савелій Іванавіч 

ЛУКАШЫК Савелій Іванавіч

[1895, мяст. Воранава Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 26.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнік аддзела эксплуатацыі «Галоўэнерга» наркамата цяжкай прамысловасці СССР. Арыштаваны 22.8.1936 у Маскве па адрасе: вул. Вахтангава, д. 6, кв. 39. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда 26.9.1937 за «ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі». Расстраляны. Рэабілітаваны 10.11.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".