Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАДЗІКОЎСКІ Сяргей Якаўлевіч
[1894, в. Лапаціна Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі (?) р-н Магілёўскай вобл. — 16.6.1938, Масква, НКВД], педагог. З бел. сялянскай заможнай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту выкладчык фізкультуры Маскоўскага станкаінструментальнага інстытута. Арыштаваны 7.3.1937 у Маскве па адрасе: вул. Русакоўская, д. 7, кв. 32. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 17.5.1938 як «агент германскай разведкі» і за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Германіі» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.7.1962.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.