Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАДЗІКОЎСКІ Сяргей Якаўлевіч 

РАДЗІКОЎСКІ Сяргей Якаўлевіч

[1894, в. Лапаціна Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі (?) р-н Магілёўскай вобл. — 16.6.1938, Масква, НКВД], педагог. З бел. сялянскай заможнай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту выкладчык фізкультуры Маскоўскага станкаінструментальнага інстытута. Арыштаваны 7.3.1937 у Маскве па адрасе: вул. Русакоўская, д. 7, кв. 32. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 17.5.1938 як «агент германскай разведкі» і за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Германіі» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.7.1962.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".