Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ТРУШЫНСКІ Фёдар Сцяпанавіч
[1893, мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 9.12.1937, Ленінград, НКВД], вайсковец, педагог, удзельнік грамадзянскай вайны. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Падчас арышту выкладчык курсаў паскоранай падрыхтоўкі камандзірскага саставу. Арыштаваны 26.8.1937 у Кранштаце. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.12.1937 як «агент эстонскай разведкі», за «шпіянаж» і «ўдзел ва ўзброеным паўстанні» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.5.1957 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Т. № П-8744 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.