Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТРУШЫНСКІ Фёдар Сцяпанавіч 

ТРУШЫНСКІ Фёдар Сцяпанавіч

[1893, мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 9.12.1937, Ленінград, НКВД], вайсковец, педагог, удзельнік грамадзянскай вайны. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Падчас арышту выкладчык курсаў паскоранай падрыхтоўкі камандзірскага саставу. Арыштаваны 26.8.1937 у Кранштаце. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.12.1937 як «агент эстонскай разведкі», за «шпіянаж» і «ўдзел ва ўзброеным паўстанні» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.5.1957 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Т. № П-8744 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"