Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПІПОТА Клімент Навумавіч
[1893, в. Хлыстунаўка Кіеўскай губ., цяпер Кіеўскай вобл., Украіна — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Працаваў у Магілёўскім педагагічным інстытуце. Арыштаваны 4.3.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.5.1938 за «контррэвалюцыйную агітацыю і распаўсюджанне правакацыйных чутак» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з далёкаўсходніх канцлагераў (каля Уладзівастока). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.8.1958. Асабовая справа П. № 3578 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 181]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.