Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПІПОТА Клімент Навумавіч 

ПІПОТА Клімент Навумавіч

[1893, в. Хлыстунаўка Кіеўскай губ., цяпер Кіеўскай вобл., Украіна — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Працаваў у Магілёўскім педагагічным інстытуце. Арыштаваны 4.3.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.5.1938 за «контррэвалюцыйную агітацыю і распаўсюджанне правакацыйных чутак» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з далёкаўсходніх канцлагераў (каля Уладзівастока). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.8.1958. Асабовая справа П. № 3578 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"