Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАДЗІН Саламон Абрамавіч
[1892, мяст. Германавічы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркоўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 7.9.1938, Мінск, НКВД], службовец, педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Член Бунда з 1918. У 1930-я г. загадчык вучэбнай часткі Інстытута па павышэнню кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. Арыштаваны 29.12.1937 у Мінску. Абвінавачаны як «агент, закінуты ў СССР польскай разведкай для шпіёнскай работы». Асуджаны «тройкай» НКВД 28.5.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа Р. № 11093-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.