Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАДЗІН Саламон Абрамавіч 

РАДЗІН Саламон Абрамавіч

[1892, мяст. Германавічы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркоўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 7.9.1938, Мінск, НКВД], службовец, педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Член Бунда з 1918. У 1930-я г. загадчык вучэбнай часткі Інстытута па павышэнню кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. Арыштаваны 29.12.1937 у Мінску. Абвінавачаны як «агент, закінуты ў СССР польскай разведкай для шпіёнскай работы». Асуджаны «тройкай» НКВД 28.5.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа Р. № 11093-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"