Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СЕЛІВАНАЎ Антон Зіноўевіч
[1890, с. Багаслова Тульскай губ., цяпер Тульская вобл., Расія — ?], педагог. З рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 12.2.1938. Асуджаны 10.10.1938 «тройкай» НКВД як «член партыі эсэраў, які вёў актыўную барацьбу з бальшавікамі» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. № 3974 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 284]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.