Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПЯСКО Пётр Іосіфавіч
[1886, маёнтак Бязволя (?) Радзікскага пав. Седлецкай губ., цяпер Польшча — 26.10.1937, Мінск, НКВД], журналіст. З сялянскай сям’і. У 1919 уступіў у ВКП(б), у 1931 выключаны «за скрыўленне лініі партыі». Падчас арышту загадчык аддзела мінскай польскай газ. «Орка» («Ворыва»). Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 4.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 45, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.10.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 31.8.1959. Асабовая справа П. № 14625-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.