Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЯСКО Пётр Іосіфавіч 

ПЯСКО Пётр Іосіфавіч

[1886, маёнтак Бязволя (?) Радзікскага пав. Седлецкай губ., цяпер Польшча — 26.10.1937, Мінск, НКВД], журналіст. З сялянскай сям’і. У 1919 уступіў у ВКП(б), у 1931 выключаны «за скрыўленне лініі партыі». Падчас арышту загадчык аддзела мінскай польскай газ. «Орка» («Ворыва»). Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 4.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 45, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.10.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 31.8.1959. Асабовая справа П. № 14625-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".