Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СУДЗІЛОЎСКІ Леанід Іванавіч
[1886, Магілёў — 3.11.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і служачага. Да арышту старшы бухгалтар Беларускага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 21.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 3, кв. 3. Асуджаны 29.10.1937 «тройкай» НКВД як «удзельнік шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 27788-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
10.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 3, кв. 3 арыштавана машыністка «Белкаапсаюза», маці дваіх дзяцей, Судзілоўская Алена Аляксееўна (н. ў 1893 у Мінску ў сям’і службоўца), жонка Леаніда Судзілоўскага. 17.12.1937 «тройкай» НКВД асуджана як «член ПАВ» да ВМП і 27.12.1937 расстраляна ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітавана 20.3.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 27653-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 326]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.