Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СУДЗІЛОЎСКІ Леанід Іванавіч 

СУДЗІЛОЎСКІ Леанід Іванавіч

[1886, Магілёў — 3.11.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і служачага. Да арышту старшы бухгалтар Беларускага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 21.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 3, кв. 3. Асуджаны 29.10.1937 «тройкай» НКВД як «удзельнік шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 27788-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

10.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 3, кв. 3 арыштавана машыністка «Белкаапсаюза», маці дваіх дзяцей, Судзілоўская Алена Аляксееўна (н. ў 1893 у Мінску ў сям’і службоўца), жонка Леаніда Судзілоўскага. 17.12.1937 «тройкай» НКВД асуджана як «член ПАВ» да ВМП і 27.12.1937 расстраляна ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітавана 20.3.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 27653-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".