Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СТРЫЕЎСКІ Канстанцін Канстанцінавіч
[1885, мяст. Гальшаны Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — 21.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец, партыйны работнік. З бел. сям’і. Апошняе месца работы — старшыня ЦК Саюза рабочых цяжкага машынабудавання, неаднаразова выбіраўся ў кіруючыя органы ВКП(б). Арыштаваны 22.11.1937 у Маскве па адрасе: Навінскі бульвар, д. 25/10, кв. 44. Асуджаны 8.4.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.1.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 321–322]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.