Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РОГАЧ Пётр Пятровіч
[1883, в. Каралёўцы Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі (?) р-н Мінскай вобл. — 21.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1924 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік аднаўленчага цягніка ст. Ленінград Варшаўскай лініі Кастрычніцкай чыгункі. Арыштаваны 24.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. 12-я Чырвонаармейская, д. 14, кв. 15. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 15.11.1937 за «шпіянаж» і «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.