Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РОГАЧ Пётр Пятровіч 

РОГАЧ Пётр Пятровіч

[1883, в. Каралёўцы Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі (?) р-н Мінскай вобл. — 21.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1924 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік аднаўленчага цягніка ст. Ленінград Варшаўскай лініі Кастрычніцкай чыгункі. Арыштаваны 24.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. 12-я Чырвонаармейская, д. 14, кв. 15. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 15.11.1937 за «шпіянаж» і «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"