Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СЯЛЯЎКА Іосіф Емяльянавіч
[1882, в. Цецяроўка Гродзенскага пав., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фатограф. З бел. сялянскай сям’і. Валодаў прыватным фотаатэлье на ст. Бераставіца. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 6.1.1951. Асуджаны 24.4.1951 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. 15.12.1954 тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.3.1993 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа С. № П-19958 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 340–341]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.