Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЯЛЯЎКА Іосіф Емяльянавіч 

СЯЛЯЎКА Іосіф Емяльянавіч

[1882, в. Цецяроўка Гродзенскага пав., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фатограф. З бел. сялянскай сям’і. Валодаў прыватным фотаатэлье на ст. Бераставіца. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 6.1.1951. Асуджаны 24.4.1951 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. 15.12.1954 тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.3.1993 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа С. № П-19958 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".