Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШЭМЕТ-ПАЛАЧАНСКІ Яўген Станіслававіч
[1880, маёнтак Янушава Чэрыкаўскага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], землеўласнік. З бел. шляхецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 22.3.1940 у сваім маёнтку Лапачава (цяпер тэрыторыя Віцебскай вобл.). Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены як польскі грамадзянін у жн. 1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ш.-П. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.