Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШЭМЕТ-ПАЛАЧАНСКІ Яўген Станіслававіч 

ШЭМЕТ-ПАЛАЧАНСКІ Яўген Станіслававіч

[1880, маёнтак Янушава Чэрыкаўскага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], землеўласнік. З бел. шляхецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 22.3.1940 у сваім маёнтку Лапачава (цяпер тэрыторыя Віцебскай вобл.). Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены як польскі грамадзянін у жн. 1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ш.-П. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"