Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СЛАВАЧЭЎСКІ Мітрафан Сямёнавіч
[1869, Кіеў, Украіна — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага музычнага тэхнікума і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 20.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 52, кв. 6. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і як «член контррэвалюцыйнай групіроўкі». Вызвалены 13.5.1933 з забаронай на 3 гады жыць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.4.1989. Асабовая справа С. № 26878-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 294–295]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.